Біяграфія
Асобы пра Мілінкевіча
Інтэрвью
Публікацыі




Беларуская версія сайта 26 красавіка - Чарнобыльскі шлях


Кампанія
"За Свабодныя выбары"



Свабода – гэта...

Асобы пра Мілінкевіча
 Main page

Івонка СУРВІЛА, старшыня Рады БНР

- Лічу, што Аляксандар Мілінкевіч паказаў сябе добрым лідэрам сваёй памяркоўнасцю, сваім жаданнем вырашыць праблемы, якія на першы погляд выглядаюць невырашальнымі, сваёй здольнасцю аднавіць імідж беларускага народу на міжнароднай арэне, і менавіта ў Еўропе, дзе ён здабыў павагу ўсіх. Жадаю яму ўсяго найлепшага.

 

Станіслаў ШУШКЕВІЧ, старшыня партыі БСДГ:

Аляксандр Мілінкевіч – чалавек, які мае добры вопыт дзяржаўнай працы, кандыдат навук, валодае многімі замежнымі мовамі, спакойны, паслядоўны, інтэлігентны. Я лічу яго сапраўдным беларусам і сапраўдным палітыкам, прыстойным чалавекам. Гэта адназначны лідэр беларускай нацыі на сёння.

 

Жана ЛІТВІНА, кіраўнічка БАЖ
- Я з вялікай павагай стаўлюся да Аляксандра Мілінкевіча, я яго дагэтуль, нягледзячы на ўсе складанасці, лічу палітыкам еўрапейскага ўзроўню. Само з’яўленне гэтага лідэра - гэта проста стварэнне персаніфікаванай альтэрнатывы сённяшняму кіраўніку дзяржавы. У разведку з Мілінкевічам відаць, пайшла б. Ды і з многімі - з дзесяткамі людзей.

 

Януш АНЫШКЕВІЧ, віцэ-старшыня камісіі па міжнародных справах Еўрапейскага парламента:

—Нам у Еўропе, у Амерыцы неабходна мець аднаго надзейнага партнёра, якім на сённяшні дзень з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч. У гады існавання “Салідарнасці”, ваеннага стану ў Польшчы такім адзіным партнёрам быў Лех Валенса. Нам у Брусэлі падалося, што ў Беларусі ёсць нарэшце такі адзіны лідэр апазіцыі. Мілінкевіча ў палітычных кругах Еўропы ўсе ведаюць і паважаюць. Калі лідэр будзе ратацыйны, эфект, я думаю, будзе адмоўны.

 

Данута БІЧЭЛЬ, паэтка:

Саша Мілінкевіч - надзея на тое, што мы з гэтай хлусні выйдзем, што мы замест культу д’ябла будзем спавядаць культ Бога Беларусі… Ён заўсёды спакойны, заўсёды стрыманы, інтэлігентны. Не іграе героя, а проста ёсць сам сабой.

 

Валерыя НАВАДВОРСКАЯ, лідэрка Дэмакратычнага саюзу Расіі:

- Трымайцеся Мілінкевіча - гэта вельмі сур'ёзны чалавек, патрыёт, навуковец - гэта вельмі важна, ён разумее, што трэба аднаўляць нацыянальную свядомасць, ён смелы, разумны чалавек, заходнік. Мне здаецца, што ён бы быў ідэальным прэзідэнтам.

 

Генадзь БУРАЎКІН, паэт:

— Я — за Мілінкевіча. Бо лічу: мы ўжо — як нацыя, як народ — вартыя таго, каб кіраўніком быў чалавек высокаадукаваны, маральны, культурны. Чалавек з добрай душой, веданнем замежных моў, вельмі спакойны, ураўнаважаны і дружалюбны. Вось гэтыя рысы, на мой погляд, мае Алесь Уладзіміравіч Мілінкевіч.

 

Валянцін АКУДОВІЧ, філосаф:

— Я — за Аляксандра Мілінкевіча. Чаму? Гэта складана патлумачыць. Тут трэба эсэ пісаць. Ну, скажам так, я звязваю свае спадзяванні з Аляксандрам Мілінкевічам не як з тым, хто пераможа на выбарах, а як з тым, хто праз выбары стане палітычнай фігурай агульнанацыянальнага маштабу. Фігурай, што будзе альтэрнатываю Аляксандру Лукашэнку. Наша праблема — у тым, што няма альтэрнатывы.

 

Ніл ГІЛЕВІЧ, паэт:

- З Аляксандрам Мілінкевічам я нядаўна знаёмы. Маё ўражанне: гэта чалавек высокай культуры, інтэлігентнасці, чалавек з бясспрэчна гарачым пачуццём да роднай зямлі, да бацькаўшчыны. Гэта сапраўдны інтэлектуал. А гэта - тыя неабходныя якасці, якія павінен мець кіраўнік дзяржавы. Мілінкевіч таксама адчувае свой абавязак перад краінай. Мае сімпатыі - на яго баку.

 

Святлана Алексіевіч, пісьменніца:

- Я бачу, што з’явіўся годны, нармальны чалавечы твар. Ён адпавядае і часу, і драматычным падзеям, якія ў нас адбудуцца незалежна ад таго, зменіцца гэтыя ўлада ці застанецца. У ягонай пластыцы, забытай у нас інтэлігентнасці для мяне ёсць пэўная надзея.

 

Аляксандр Вайтовіч, акадэмік, былі спікер Савета Рэспублікі:

Ён працаваў у інстытуце фізікі, як і я. Быў аспірантам, абараняў кандыдацкую. У мяне ўспаміны аб ім, як аб прыстойным, надзейным чалавеку.

 

 

 

Барыс НЯМЦОЎ, расійскі палітык:

- Што тычыцца дэмакратычных палітыкаў Расіі, то яны, канешне, будуць усяляк падтрымліваць Мілінкевіча і беларускую апазіцыю ў цэлым. Такая падтрымка будзе з боку Саюза Правых Сіл і, спадзяюся, “Яблоко”. Для беларускага народа было б вельмі добра, калі б Аляксандр Уладзіміравіч стаў прэзідэнтам. Упэўнены, што якасць жыцця беларусаў за пару гадоў павысілася б у некалькі разоў.

 

Сакрат ЯНОВІЧ, пісьменнік:

- Я лічу непатрэбным правядзенне Кангрэсу дэмакратычных сіл , таму што гэты Кангрэс будзе маніпуляваны ўладамі, ён закончыцца чарговымі сварамі. Ёсць у Беларусі вельмі добры кандыдат, гэта Аляксандар Мілінкевіч, еўрапеец, культурная асоба, не прастак і не хамуйла, і трэба працаваць на яго. Лідэра трэба выгадаваць, лідэр вам з неба на парашуце не ўпадзе.

 

Павал ШАРАМЕТ, журналіст:

- Аляксандра Мілінкевіча для сябе я называю “прафесар”. Гэты чалавек сапраўды добра адукаваны. Да працэдуры вылучэння адзінага прэтэндэнта ён не быў шырока вядомы ў палітычных кругах, а тым больш у беларускім грамадстве. Але ён дастаткова хутка набірае палітычную вагу. Ён прытрымліваецца агульначалавечых дэмакратычных прынцыпаў, ён чалавек паслядоўны, здольны знаходзіць палітычны кампраміс.



Каляндар падзеяў

 




 Матэрыялы да ўгодкаў БНР